МІНСК, 17 ліс – Sputnik. Войскі арміі РФ узялі пад кантроль тры населеныя пункты ў зоне спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Расіі.
Расійскія вайскоўцы вызвалілі ад узброеных фарміраванняў праціўніка населеныя пункты Двурэчанскае ў Харкаўскай вобласці, Платонаўку ў Данецкай Народнай Рэспубліцы і Гай у Днепрапятроўскай вобласці.
"Поўнач"
Двурэчанскае ўзята пад кантроль падчас актыўных дзеянняў падраздзяленняў групоўкі "Поўнач", праінфармавалі ў Мінабароны.
Байцы "Поўначы" нанеслі таксама паражэнне фарміраванням двух механізаваных і егерскай брыгад УСУ паблізу ад населеных пунктаў Аляксееўка, Кацярынаўка, Кандратаўка, Новая Сеч і Шаўчэнкава Сумскай вобласці, гаворыцца ў аператыўнай зводцы ваеннага ведамства РФ.
"Паўднёвая" групоўка
Населены пункт Платонаўка ў ДНР вызвалены штурмавымі падраздзяленнямі "Паўднёвай" групоўкі.
Як паведаміла прэс-служба міністэрства, войскі "Паўднёвай групоўкі" нанеслі удары па трох механізаваных брыгадах УСУ паблізу шэрага населеных пунктаў ДНР. Праціўнік панёс значныя страты ў жывой сіле і тэхніцы: да 210 вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны, 20 аўтамабіляў, гармату палявой артылерыі.
Ударамі "Паўднёвай" групоўкі войск расійскай арміі знішчаны таксама дзве станцыі радыёэлектроннай барацьбы і склад боепрыпасаў.
"Усход"
Вызваленне населенага пункта Гай у Днепрапятроўскай вобласці забяспечылі рашучыя дзеянні расійскіх байцоў групоўкі "Усход", гаворыцца ў паведамленні галоўнага ваеннага ведамства РФ.
УСУ страцілі звыш 215 вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны, сем аўтамабіляў і тры гарматы палявой артылерыі дзякуючы рашучым дзеянням расійскай групоўкі войск "Усход", паведамілі ў абаронным ведамстве РФ.
Усяго за мінулыя суткі УС Расіі нанеслі ўдары па аб’ектах паліўна-энергетычнага комплексу і чыгуначнай інфраструктуры, якія выкарыстоўваюцца ў інтарэсах УСУ, месцах захоўвання БПЛА далёкага дзеяння, пунктах часовай дыслакацыі ўкраінскіх узброеных фарміраванняў.
У зоне СВА, паводле звестак Мінабароны, сродкамі расійскай супрацьпаветранай абароны збіты 104 БПЛА праціўніка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"