МІНСК, 18 ліс – Sputnik. Расійскі нападаючы і капітан "Вашынгтон Кэпіталз" Аляксандр Авечкін закінуў 903-ю шайбу ў кар’еры ў чэмпіянатах Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) і абнавіў снайперскі рэкорд лігі за ўсю гісторыю, паведамляе Sputnik.
Расіянін забіў вырашальны гол у хатнім матчы "рэгуляркі" супраць "Лос-Анджэлес Кінгз", гэтая шайба стала для гульца 903-й у кар’еры.
Саракагадовы Авечкін з’яўляецца рэкардсменам НХЛ па агульнай колькасці галоў у рэгулярных чэмпіянатах лігі. Папярэдні рэкорд заакіянскай лігі належаў канадцу Уэйну Грэцкі, на рахунку якога 894 шайбы ў 1 487 матчах.
У матчы супраць "Лос-Анжэлеса" вызначыўся і беларускі нападаючы сталічнай каманды Аляксей Протас. Гулец аддаў дзейсную перадачу пры першым узяцці варот саперніка.
Выніковы лік сустрэчы склаў 2:1.
Таксама хакеіст з Віцебска заблакіраваў адзін кідок, адзін раз сам кінуў у створ варот і, правёўшы на пляцоўцы крыху больш за 17 хвілін, завяршыў паядынак пры паказчыку карыснасці "+1".
У гэтым сезоне ў актыве Протаса 11 (5+6) ачкоў, якія ён зарабіў у 19 матчах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"