МІНСК, 18 ліс – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ад сябе асабіста і ўсіх беларусаў павіншаваў народ Латвіі з нацыянальным святам – Днём абвяшчэння рэспублікі, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Па словах беларускага лідара, незалежнасць з’яўляецца не толькі ўнікальнай каштоўнасцю, але і вялікай адказнасцю.
Як адзначыў Лукашэнка, імкненне жыхароў Латвіі захаваць нацыянальную самабытнасць, жыццё ў міры і згодзе з суседзямі дзесяцігоддзямі садзейнічала ўмацаванню добразычлівых адносін з Беларуссю.
"Мы разам працавалі, знаходзілі магчымасці для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Беларусы цэняць гэта і заўсёды рады новым сустрэчам", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт упэўнен, што, нягледзячы на няўдалыя спробы некаторых палітыкаў сілком абмежаваць беларуска-латвійскія гуманітарныя кантакты, удасца пераадолець любыя цяжкасці і захаваць адносіны добрасуседства, заснаваныя на ўзаемнай падтрымцы і павазе.
Лукашэнка пажадаў латвійскаму народу шчасця і дабрабыту, а таксама запрасіў у Беларусь.
Галоўнае дзяржаўнае свята
Штогод 18 лістапада ў Латвіі адзначаецца дзяржаўнае свята – Дзень абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі, ці Дзень незалежнасці.
У гэты дзень у 1918 годзе ў Рызе быў абвешчаны "Акт аб незалежнасці", паводле якога Латвія станавілася незалежнай дзяржавай.
У Дзень незалежнасці ў краіне вывешваюцца флагі з чырвона-бела-чырвонай сімволікай і праходзіць мноства святочных мерапрыемстваў. Завяршаецца свята салютам на набярэжнай ракі Даўгавы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"