Рыжанкоў: Мінск гатоў весці раўнапраўны і прагматычны дыялог з ФРГ

Узаемная павага і ўлік інтарэсаў кожнага з бакоў, на думку міністра, з’яўляецца залогам паспяховага дыялогу ў тых рэаліях, якія складваюцца цяпер на міжнароднай палітычнай арэне.
Sputnik
МІНСК, 19 ліс – Sputnik. Беларусь гатова весці з Германіяй дыялог на ўмовах раўнапраўя і прагматычнасці, паведамілі карэспандэнту Sputnik у беларускім знешнепалітычным ведамстве.
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў Паверанай у справах Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Катрын аус дэм Зіпен, што Мінск гатоў весці з Берлінам раўнапраўны і прагматычны дыялог. Сустрэча кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства з нямецкім дыпламатам адбылася сёння ў МЗС з нагоды ўручэння даверчых грамат, удакладнілі ў прэс-службе міністэрства.
Рыжанкоў і аус дэн Зіпен закранулі шэраг пытанняў, якія датычацца двухбаковых адносін Беларусі і ФРГ. Таксама на сустрэчы былі абмеркаваны перспектывы развіцця беларуска-германскага супрацоўніцтва ва ўмовах тых рэалій, якія складаюцца на міжнароднай палітычнай арэне.
Кіраўнік беларускага МЗС адзначыў гатоўнасць Мінска да дыялогу з Германіяй і Еўрасаюзам у цэлым, заснаванага на ўзаемнай павазе і ўліку інтарэсаў бакоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Захарава адказала на прагноз кіраўніка Мінабароны ФРГ наконт вайны НАТА і РФ