Лукашэнка: павысіць статут вучоных могуць толькі яны самі

Узровень вучонага вызначаюць не зарплата і фінансаванне, а яго ўласныя праца і дасягненні, лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы.
Sputnik
МІНСК, 21 ліс – Sputnik. Статус вучоных залежыць не ад зарплаты або фінансавання навуковай сферы, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы сёння нараду па пытаннях развіцця навуковай сферы і дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Лукашэнка расказаў, што напярэдадні "вялікай размовы" з навуковай супольнасцю атрымаў некалькі аналітычных запісак. У кожнай з іх узнімалася пытанне аб тым, што неабходна павысіць статус вучоных.
Кіраўнік беларускай дзяржавы абазначыў сваё прынцыповае бачанне гэтага пытання: статус вучоных залежыць ад іх саміх, перадае прэс-служба прэзідэнта.
"Хачу ў вас спытаць аб статусе вучонага. Вы ад мяне хочаце, каб я ваш статус павысіў? Вы задумайцеся, як я, над гэтым. Я вось тыдзень думаю, як мне ваш статус павысіць. Ніхто, акрамя самога вучонага, статус павысіць не можа. Гэта павінны зрабіць вы", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка прама спытаў: дзе той вучоны, імя якога грыміць калі не на ўвесь свет, то хаця б на Беларусь?
"Гэта не толькі да мяне пытанне, але і да вас – статус вучонага. Запомніце, не павысіце яго – ніякага ў вас статусу не будзе. Статус – не зарплата і грошы. Гэта ваш узровень як вучонага. Таму статус вучонага шукайце ў сабе", - падкрэсліў беларускі лідар.
У нарадзе ўдзельнічаюць каля 260 запрошаных, сярод якіх члены ўрада, прадстаўнікі дзяржорганаў, вучоныя, галіновікі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Лукашэнка аб зарплатах вучоным: гатоў дапамагчы, але патрэбен вынік