МІНСК, 21 ліс – Sputnik. Галоўны рэдактар міжнароднай медыягрупы "Россия сегодня" і тэлеканала RT Маргарыта Сіманьян паведаміла, што Еўрапейскі саюз прадаўжае санкцыі супраць RT з-за таго, што тэлеканал працягвае паведамляць аб нацызме ва Украіне і аб злачынствах, якія здзяйсняюцца кіеўскім рэжымам.
"ЕС прадаўжае санкцыі супраць RT. Скардзяцца, што мы працягваем пісаць пра нацызм ва Украіне і злачынствы кіеўскага рэжыму", - сказана ў Telegram-канале Маргарыты Сіманьян.
Яна таксама адрэагавала на прычыны прадаўжэння санкцый.
"Пісалі, пішам і будзем пісаць", - заявіла галоўна рэдактар "России сегодня" і RT.
Сітуацыя з расійскімі СМІ на Захадзе ў апошнія гады толькі ўскладняецца. Яшчэ ў лістападзе 2016 года Еўрапарламентам была прынята рэзалюцыя, у якой указвалася на неабходнасць супрацьдзейнічаць расійскім сродкам масавай інфармацыі. Пры гэтым галоўнымі пагрозамі ў рэзалюцыі былі названыя Sputnik і RT.
За апошні час ЕС увёў санкцыі супраць найбуйнейшых расійскіх СМІ – іх вяшчанне забаронена на тэрыторыі Еўрасаюза. Гэтае рашэнне было прынята без звароту ў суд або да нацыянальных рэгулятараў у дзяржавах-членах ЕС, якія адказваюць за медыярынкі сваіх краін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"