МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзякаваў паслу Расіі Барысу Грызлову за яго ўклад у паляпшэнне чыгуначных і паветраных зносін паміж Мінскам і Масквой.
Аб гэтым беларускі лідар заявіў падчас сустрэчы з губернатарам Яраслаўскай вобласці Міхаілам Яўраевым у панядзелак.
"Барысу Вячаслававічу (Грызлову - Sputnik) асабліва ўдзячны за тое, што ён узмацняе напрамак Мінск – Масква, нашы людзі ўсё больш і больш пачынаюць наведваць блізкую нам Маскву, аднаўляюцца гэтыя зносіны", - сказаў Лукашэнка.
Пры гэтым ён адзначыў, што ўжо дасягнута дамоўленасць аб будаўніцтве высакахуткаснай магістралі паміж дзвюма сталіцамі.
"Барыс Вячаслававіч вымушаны дадаваць гэтыя самалёты-верталёты і чыгуначныя саставы для таго, каб перавозіць людзей. Нядаўна дадалі адзін з саставаў... Мала!" - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка падкрэсліў, што ўжо ёсць дамоўленасць на вышэйшым узроўні аб будаўніцтве высакахуткаснай магістралі.
"Дамовіліся з прэзідэнтам Пуціным, пастараемся пабудаваць высакахуткасную магістраль...", - сказаў беларускі лідар.
Адзначаючы павелічэнне кантактаў паміж Мінскам і Масквой, пасажырапатоку паміж сталіцамі, прэзідэнт таксама звярнуў увагу на тое, што нават камандзіроўкі ў Расію для беларускіх чыноўнікаў не афіцыйна не лічацца замежнымі.
"Яраслаўская вобласць, як і ўся Расія, не з’яўляецца для нас ніякім замежжам", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"