МІНСК, 25 ліс – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пагаднення аб свабодным гандлі ЕАЭС і Інданезіі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Прэзідэнт падпісаў указ, якім ухваліў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі з аднаго боку і Інданезіяй з другога боку", - гаворыцца ў паведамленні.
Там таксама адзначаецца, што гэты дакумент накіраваны на спрашчэнне ўзаемнага гандлю і развіццё супрацоўніцтва паміж ЕАЭС і Інданезіяй – важным гандлёвым партнёрам у Паўднёва-Усходняй Азіі.
У прэс-службе падкрэслілі, што заключэнне пагаднення дасць магчымасць атрымаць дадатковую канкурэнтную перавагу для беларускіх тавараў, стварыць умовы для пашырэння экспарту, а таксама эканоміць на выплаце мытных пошлін.
Указам на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважаны Саўмін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"