МІНСК, 26 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступіў з прапановай правесці мірныя перагаворы па Украіне ў Мінску.
Кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў аб гэтым на перагаворах з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Бішкеку.
Лідары дзвюх краін знаходзяцца ў Кыргызстане, дзе маюць намер правесці шэраг двухбаковых перагавораў. Плануецца таксама ўдзел Лукашэнкі і Пуціна ў саміце АДКБ.
Прэзідэнт Беларусі прыляцеў у Бішкек сёння. Сустрэча з расійскім калегам – адна з першых у парадку дня. Падчас перагавораў Лукашэнка запэўніў Пуціна, што Беларусь гатова стаць пляцоўкай для мірных перагавораў па ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту.
"Калі ў вас будзе жаданне вярнуцца ў Мінск зноў, мы заўсёды гатовы", - сказаў Лукашэнка.
У сваю чаргу Пуцін адзначыў уклад беларускага лідара ў перагаворны працэс па Украіне.
"(...) нагадаю, літаральна з першых дзён усе намаганні, якія рабіліся Беларуссю па гэтым напрамку (урэгуляванне канфлікту - Sputnik), мелі добры вынік", - падкрэсліў кіраўнік РФ.
Ён абяцаў праінфармаваць прэзідэнта Беларусі аб ходзе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне дыпламатычнымі сродкамі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"