ГОМЕЛЬ, 26 ліс – Sputnik. Памочнік прэзідэнта Расіі Уладзімір Мядзінскі лічыць, што маршал Перамогі Канстанцін Ракасоўскі з’яўляецца самым славутым палякам у гісторыі Польшчы, пра гэта ён заявіў журналістам у Гомелі, дзе сёння быў адкрыты бронзавы помнік Канстанціну Ракасоўскаму, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Калі б я быў палякам, я б насіў маршала Ракасоўскага на пастаменце, на высока паднятых руках, таму што гэта самы праслаўлены паляк у гісторыі Польшчы. Ракасоўскі паляк напалову – па бацьку, але тым не менш. Гэта паляк, які камандаваў Парадам Перамогі ў найвялікшай з войн у гісторыі чалавецтва", - сказаў Мядзінскі.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што гісторыя ўсё расставіць на свае месцы.
Гаворачы аб гістарычнай значнасці адкрыцця помніка Ракасоўскага ў Гомелі, памочнік прэзідэнта Расіі адзначыў, што вялікае бачыцца на адлегласці. Пры гэтым ён нагадаў, што ў РФ помнік славутаму палкаводцу быў адкрыты каля 10 гадоў таму па ініцыятыве Ваенна-гістарычнага таварыства.
Па словах Мядзінскага гэты помнік быў адкрыты на бульвары Ракасоўскага, і пасля яго іменем назвалі бліжэйшую станцыю метро.
Выступаючы раней на цырымоніі адкрыцця помніка, Мядзінскі падкрэсліў значнасць асобы Ракасоўскага не толькі для гісторыі, але і для сучаснасці.
"Я веру, што такія фігуры як маршал Перамогі Канстанцін Ракасоўскі змацоўваюць нашу гісторыю і аб’ядноўваюць нашы народы. Імёны такіх герояў прымушаюць верыць, што пакуль мы разам – мы непераможныя", - сказаў памочнік прэзідэнта Расіі.
Асновай помніка двойчы Герою Савецкага Саюза, Маршалу Савецкага Саюза, Ганароваму грамадзяніну горада Гомеля Канстанціну Ракасоўскаму стаў эскіз скульптара з Расіі Юліі Пашынай, які заняў першае месца ў адкрытым конкурсе. Маршал паўстае вярхом на кані падчас парада Перамогі 1945 года на Краснай плошчы ў Маскве. Матэрыял, з якога адліты помнік, бронза. Агульная вышыня помніка з пастаментам – шэсць метраў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"