Чыханчын: сістэма антыадмывання даходаў у Беларусі на высокім узроўні

Пленарнае пасяджэнне Еўразійскай групы па супрацьдзеянні адмыванню злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму праходзіць у чацвер у Мінску.
Sputnik
МІНСК, 27 ліс – Sputnik. Нацыянальная антыадмывачная сістэма Беларусі знаходзіцца на высокім узроўні сярод краін ЕАГ, заявіў журналістам дырэктар Расфінманіторынгу, старшыня Еўразійскай групы па супрацьдзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму (ЕАГ) Юрый Чыханчын, перадае Sрutnik.
Ён падзякаваў беларускім калегам за тое, што яны прымаюць 43-е пленарнае пасяджэнне ЕАГ.
"Сам прыезд у Мінск сведчыць аб тым, што нацыянальная антыадмывачная сістэма Беларусі знаходзіцца на высокім узроўні сярод краін ЕАГ. Што датычыцца прыярытэтаў на бліжэйшыя два гады, самая галоўная задача – гэта даць магчымасць краінам-членам ЕАГ прайсці ацэнку ФАТФ (Група распрацоўкі фінансавых мер барацьбы з адмываннем грошай) і пацвердзіць, што наша сістэма адпавядае ўсім міжнародным патрабаванням", - сказаў Чыханчын.
Сёння ў Мінску праходзіць Пленарнае пасяджэнне Еўразійскай групы па процідзеянні адмыванню злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму (ЕАГ). Мерапрыемства з’яўляецца асноўным у пленарным тыдні ЕАГ, які пачаўся ў беларускай сталіцы 24 лістапада.
Удзел у мерапрыемствах пленарнага тыдня ЕАГ бяруць дэлегацыі дзевяці краін-удзельніц ЕАГ (Беларусь, Індыя, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан, Туркменістан і Узбекістан). Таксама ўдзельнічаюць дзяржавы і міжнародныя арганізацыі, якія маюць статус "назіральніка" ў ЕАГ.
Беларусь у ЕАГ прадстаўляе Дэпартамент фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржкантролю. Ён жа выступае асноўным арганізатарам будучых мерапрыемстваў.
Больш за 300 прадстаўнікоў дзяржаўных і праваахоўных органаў, падраздзяленняў фінансавых разведак, прыватнага сектара, экспертаў з 18 дзяржаў свету абмяркуюць пытанні ўзаемадзеяння ў сферы барацьбы з легалізацыяй злачынных даходаў і фінансаваннем тэрарыстычнай дзейнасці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Расія і Беларусь узмоцняць барацьбу з фінансавай злачыннасцю