МІНСК, 28 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін наведае з дзяржаўным візітам Індыю ў пачатку снежня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка расійскай дзяржавы.
Пуцін адправіцца з дзяржвізітам у Рэспубліку Індыя па запрашэнні прэм’ер-міністра Індыі Нарэндры Модзі.
Візіт адбудзецца 4-5 снежня, удакладнілі ў прэс-службе Крамля.
"Па запрашэнні прэм’ер-міністра Індыі Нарэндры Модзі 4-5 снежня прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін наведае з дзяржаўным візітам Рэспубліку Індыю", - гаворыцца ў інфармацыі.
У рамках візіту запланаваны перагаворы з прэм’ер-міністрам Індыі, сустрэча кіраўніка расійскай дзяржавы з прэзідэнтам Індыі Драўпадзі Мурму. Таксама плануецца падпісанне шэрага пагадненняў аб узаемным супрацоўніцтве дзвюх краін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"