МІНСК, 2 сне – Sputnik. Амерыканскі бок на перагаворах з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным будзе прадстаўлены спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Сцівам Уіткафам, зяцем амерыканскага лідара Джарэдам Кушнерам, а таксама перакладчыкам, пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Сустрэча Пуціна і Уіткафа пройдзе ў Крамлі ў аўторак.
Пяскоў адказаў на пытанне, хто з амерыканскіх прадстаўнікоў, акрамя Уіткафа і Кушнера, будзе прысутнічаць на сустрэчы з расійскім лідарам.
"Не, больш (нікога. - Sputnik) не будзе. Перакладчык", - сказаў ён.
Прэс-сакратар расійскага лідара паведаміў, што Пуцін прыме Уіткафа пасля 17:00 па маскоўскім часе (супадае з мінскім). Перагаворы будуць ісці "колькі спатрэбіцца". Тэмай сустрэчы стане абмеркаванне сітуацыі ва Украіне – чакаецца, што Уіткаф прывязе прапановы Вашынгтона па мірным урэгуляванні канфлікту.
Спецпасланнік неаднаразова прыязджаў у Расію на працягу 2025 года і сустракаўся з прэзідэнтам краіны. Апошняя сустрэча Уіткафа і Пуціна адбылася 6 жніўня, яна прайшла ў Крамлі і доўжылася каля трох гадзін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"