МІНСК, 3 сне – Sputnik. Саўмін зацвердзіў дзяржпраграму "Збалансаваны рынак працы" на 2026 – 2030 гады, паведаміла прэс-служба беларускага ўрада.
Улады паставілі дзве мэты. З аднаго боку – эфектыўна заняць насельніцтва, а з другога – задаволіць патрэбнасці эканомікі ў працоўных рэсурсах. Пры гэтым плануецца вырашыць тры задачы.
"Прыцягненне замежнай рабочай сілы для задавальнення патрэбнасцей наймальнікаў", - сфармуліравана адна з іх.
Таксама плануецца задзейнічаць і ўнутраныя рэсурсы, палепшыць умовы і ахову працы.
На ўсё гэта, як чакаецца, выдзеляць 289,5 млн рублёў, з якіх 1,5 млн – гэта сродкі мясцовых бюджэтаў.
Па даных на кастрычнік, у эканоміцы краіны былі заняты 4,1566 млн чалавек, а ў верасні – 4,151 млн. Гэта значыць за месяц паказчык вырас амаль на 5,6 тыс чалавек. Расце і намінальная налічаная сярэдняя заработная плата (плюс 12,2 руб. у кастрычніку да верасня).
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"