МІНСК, 4 сне – Sputnik. Статутныя дакументы для стварэння Камітэта па стандартызацыі і якасці Саюзнай дзяржавы ўжо адпрацаваны і ўзгоднены, паведаміла журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі Алена Маргунова, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Не прайшло і паўгода, як ужо былі сфарміраваны ўсе неабходныя дакументы... Далей дакументы выносяцца на Савет Міністраў Саюзнай Дзяржавы, і затым – на Вышэйшы Дзяржсавет, ужо на падпісанне прэзідэнтам дзвюх краін", - сказала яна.
Кіраўнік беларускага Дзяржстандарта ўдакладніла, што размова ідзе аб найбліжэйшым пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета. Пасля таго як на ім прэзідэнты дзвюх саюзных краін прымуць канчатковае рашэнне, камітэт пачне афіцыйна функцыянаваць.
Маргунова падкрэсліла, што і раней сумесная работа Беларусі і Расіі ў сферы стандартызацыі ніколі не спынялася.
"Мы працавалі ў рамках Саюзнай дзяржавы з нашымі калегамі ў цесным узаемадзеянні", - адзначыла яна.
Расія і Беларусь на базе нацыянальных стандартаў ствараюць міждзяржаўныя стандарты, якія будуць прыняты ў рамках Саюзнай дзяржавы. Шэраг праграм у гэтым напрамку ўжо ўзгоднены, зацверджаны, і рэалізуецца. Напрыклад, гэта праграмы, якія датычацца дзіцячага харчавання.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"