Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Мамантаў: Мядзведзеў невыпадкова кажа пра casus belli у дачыненні да актываў РФ

Пытанне адабрання расійскіх актываў на Захадзе – гэта не пытанне грошай, гэта нашмат больш сур’ёзна, упэўнен вядомы расійскі журналіст, генеральны дырэктар радыё "Говорит Москва" Уладзімір Мамантаў.
Sputnik
Намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў піша ў сваім Telegram-канале:
"Калі звар’яцелы Еўрасаюз паспрабуе ўсё ж такі выкрасці расійскія актывы, заблакіраваныя ў Бельгіі, выдаўшы так званы рэпарацыйны крэдыт, такія дзеянні ў рамках міжнароднага права могуць кваліфікавацца як асаблівага роду casus belli з усімі вынікаючымі для Бруселя і асобных краін ЕС наступствамі. І тады вяртанне гэтых сродкаў можа адбыцца ўжо не праз суд, а шляхам сапраўдных рэпарацый, выплачаных у натуральнай форме зрынутымі ворагамі Расіі".
"Дзмітрый Анатольевіч апошнім часам вельмі ярка фармуліруе гранічныя межы і чырвоныя лініі для Расіі. Калі шчыра, ён неаднаразова казаў рэчы, якія па-за далікатнай дыпламатыяй. А ўвогуле гэтая далікатная дыпламатыя, яна недзе яшчэ жывая? Пакажыце мне гэтае месца, я пайду палюбуюся... Разам з тым, у яго ёсць такая акуратная фармуліроўка "асаблівага роду casus belli", гэта значыць нагода для вайны. Гэта вельмі важны момант, і гэта тое, што вельмі добра было б ведаць нашым былым партнёрам", - разважае Мамантаў.
Па словах субяседніка Sputnik, у Расіі даўно наспелі вялікія сумненні ў дагавораздольнасці еўрапейцаў. Цікавыя меркаванні прадстаўнікоў іншых краін свету на такія рабаўнічыя акты. Бо гэта напэўна будзе ўспрынята як здрада прынцыпам сур’ёзных узаемаадносін, якімі да гэтага часу кіраваўся свет.
"Гонар, сумленне і сусветнае права, паняцце аб якім у нас ёсць, і якое мы падзяляем з усімі нармальнымі людзьмі, мы не можам кінуць Захаду пад ногі, каб яны гэта растапталі, плюнулі на гэта. Мы будзем толькі рады, калі знойдуцца сілы і людзі, якія заклікалі б гэтых рабят спыніць разрыў тканіны сусветнага парадку. І гэта ўжо не пытанне грошай, гэта нешта нашмат большае", - канстатуе Мамантаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"