МІНСК, 8 сне – Sputnik. Суд у Данецку прыгаварыў на тэрміны да 12 гадоў пазбаўлення волі фігурантаў справы аб забойстве карэспандэнта Sputnik Расэла Бэнтлі, пра гэта паведамляе Паўднёвы акруговы ваенны суд.
"Прызнаць абвінавачаных Віталя Васяцкага, Уладзіслава Агальцава, Уладзіміра Бажына і Андрэя Іарданава вінаватымі ў здзяйсненні злачынства", - заявіў суддзя.
Васяцкага суд прыгаварыў да 12 гадоў калоніі строгага рэжыму, Іарданава – 12 гадоў калоніі строгага рэжыму, Агальцава – 11 гадоў калоніі строгага рэжыму, Бажына – да 1 года 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні.
Аб гібелі журналіста Sputnik Бэнтлі – амерыканца з расійскім грамадзянствам – стала вядома ў сярэдзіне красавіка 2024 года. Галоўны рэдактар медыягрупы "Россия сегодня" Маргарыта Сіманьян паведаміла, што 64-гадовы журналіст загінуў у Данецку.
Бэнтлі далучыўся да апалчэння Данецкай народнай рэспублікі ў 2014 годзе. Як адзначаў сам журналіст, прыехаў у Данбас ён таму, што захапляўся стойкасцю і мужнасцю мясцовых жыхароў. З-за свайго амерыканскага паходжання ён меў пазыўны "Тэхас".
Гендырэктар медыягрупы "Россия сегодня" (у якую ўваходзіць Sputnik) Дзмітрый Кісялёў заявіў, што забойства Бэнтлі павінна быць расследавана, а вінаватыя – пакараныя.
У інтэрв’ю Sputnik Беларусь Бэнтлі заяўляў, што перамогу Расіі ён чакае і ўпэўнен у ёй безумоўна.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"