МІНСК, 11 сне – Sputnik. Трэба расказваць пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і голас беларусаў павінен гучаць у гэтым пытанні моцна і на ўвесь свет, заявіў журналістам кіраўнік абароннага ведамства Беларусі Віктар Хрэнін, перадае Sputnik.
Міністр прымае ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прымеркаванай да 77-годдзя з дня прыняцця Канвенцыі ААН аб папярэджанні генацыду і пакаранні за яго.
Віктар Хрэнін падкрэсліў, што пакаранне за генацыд, за злачынствы супраць беларускага народа не павінны мець тэрміну даўнасці.
"Сёння захаванне гістарычнай памяці, захаванне міру – гэта непарыўныя працэсы, іх нельга падзяляць. Гэта такі ж фактар стратэгічнага стрымлівання, як і любая зброя. Мы бачым, што ідзе распальванне нянавісці да славянскай цывілізацыі, нашага народа, ідзе перапісванне гісторыі, затушоўванне фактаў. Менавіта ў гэтай абстаноўцы вельмі важна, каб голас беларусаў гучащ моцна на ўвесь свет", - сказаў кіраўнік Мінабароны.
Паводле яго слоў, трэба расказваць пра зверствы, якія тварылі нацысты і іх памагатыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі, каб не дапусціць паўтарэння.
Хрэнін таксама адзначыў, што цяпер "пакаленне пераможаных" кінула выклік "пакаленню пераможцаў", але ў выпадку неабходнасці "мы ўсе станем Брэсцкай крэпасцю".
"Можна сказаць, калі мы будзем гатовы да вайны, як быццам яна наступіць заўтра, значыць, яна заўтра не наступіць. Нам, пакаленню пераможцаў, пакаленне пераможаных кінула выклік. Хочацца сказаць: "няхай вучаць гісторыю". Калі гэта адбудзецца ў чарговы раз, мы ўсе станем Брэсцкай крэпасцю, а потым ператворымся ў хвалю цунамі і змыем іх зноў", - запэўніў міністр.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"