У Гомелі ёлку запаляць 13 снежня на плошчы Леніна. З гэтай нагоды пройдзе святочны паказ і шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак.
У Мінску і Магілёве цырымоніі запальвання навагодніх ёлак запланаваны на 15 снежня. У беларускай сталіцы галоўная ёлка заззяе на Кастрычніцкай плошчы (у 17:00). У гэты ж дзень будуць запалены і навагоднія прыгажуні ва ўсіх раёнах Мінска, а таксама пачне працаваць светлавая ілюмінацыя.
У Магілёве вызначаны адразу некалькі пунктаў, дзе будуць устаноўлены навагоднія ёлкі: вул. Бярозаўская, 12; вул. Крупскай, 137 каля Палаца гімнастыкі; сквер "700-годдзя Магілёва" каля кінатэатра "Космас".
У Віцебску, Гродне і Брэсце навагоднія ёлкі заззяюць 20 снежня.
У Віцебску з гэтай нагоды пройдуць канцэрт і фаер-шоу. У Брэсце для гледачоў таксама падрыхтавана музычная праграма, конкурсы і сюрпрызы, а яшчэ адбудзецца навагодні забег.
А ў Гродне каля спарткомплексу "Нёман" у 16:00 пакажуць сапраўднае казачнае шоу: Дзед Мароз прыляціць на верталёце і прызямліцца на малым футбольным полі са штучным пакрыццём.
Пасля навагодніх паказаў Дзед Мароз і Снягурка на карэце адправяцца на плошчу Леніна і разам з іншымі навагоднімі персанажамі пройдуць па вуліцах Гродна.
Адрасы святочных пляцовак у Мінску і абласных цэнтраў глядзіце ў інфаграфіцы Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"