Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Уіткаф заявіў аб прагрэсе на перагаворах з украінскай дэлегацыяй у Берліне

Вашынгтон у лістападзе паведаміў аб падрыхтоўцы плана па мірным урэгуляванні сітуацыі ва Украіне, дакумент у снежні ўжо абмяркоўваўся з Масквой.
Sputnik
МІНСК, 15 сне – Sputnik. Дасягнуты значны прагрэс адносна мірнага ўрэгулявання на перагаворах з украінскай дэлегацыяй у Берліне, дзе абмяркоўваўся план з 20 пунктаў, пра гэта заявіў спецпасланнік прэзідэнта ЗША Сціў Уіткаф.
"Прадстаўнікі правялі грунтоўныя дыскусіі па 20-пунктным плане мірнага ўрэгулявання, эканамічных пытаннях і іншых тэмах. Быў дасягнуты значны прагрэс, і яны сустрэнуцца зноў заўтра раніцай", - напісаў ён у сацсетцы X.
Сустрэча працягвалася больш за пяць гадзін. Акрамя спецпасланніка, у ёй прынялі ўдзел Уладзімір Зяленскі і зяць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа – прадпрымальнік Джарэд Кушнер.
Бакі дамовіліся прадоўжыць работу ў панядзелак.
Раней урад ФРГ раней пацвердзіў, што канцлер Фрыдрых Мерц правядзе 15 снежня ў Берліне сустрэчу з Зяленскім для перагавораў па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне. Потым да абмеркавання далучыцца шэраг лідараў ЕС і НАТА.
У лістападзе Вашынгтон паведаміў аб распрацоўцы плана па ўкраінскім урэгуляванні. Амерыканская дэлегацыя абмеркавала яго з расійскім бокам у Крамлі ў пачатку снежня.
На мінулым тыдні ЗША прадставілі Еўропе план па Расіі і Украіне.
У Маскве падкрэслілі, што Расія будзе рэзка пярэчыць, калі ў план па ўкраінскім урэгуляванні ўнясуць непрымальныя палажэнні. Памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў выказаў сумненні ў тым, што пасля кансультацый з Еўропай і Украінай у амерыканскіх прапановах па мірным урэгуляванні атрымаецца нешта добрае.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Лукашэнка: калі ЗША адыдуць ад урэгулявання ва Украіне, эскалацыі не пазбегнуць