Урачыстая цырымонія запальвання галоўнай ёлкі краіны адбылася ў панядзелак на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Дарослыя і дзеці сабраліся, каб паглядзець на гэтае святочнае дзейства ўвечары.
Цырымонія суправаджалася канцэртнай праграмай. Для гледачоў танцавалі "ажыўшыя" сняжынкі, ёлачныя цацкі і плюшавыя мішкі.
Вядома, свята наведалі і Дзед Мароз са Снягуркай. У галоўнага навагодняга персанажа посах пераліваўся ўсімі колерамі вясёлкі.
Больш за тое, у панядзелак заззяла не толькі галоўная ёлка. Запаліліся гірлянды на ўсіх раённых навагодніх прыгажунях Мінска. І ў цэлым дадзены старт рабоце ўсёй светлавой ілюмінацыі горада. У некаторых раёнах устанавілі не па адной, а па дзве святочныя ёлкі. Усе адрасы святочных пляцовак у Мінску можна паглядзець у інфаграфіцы Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"