Лукашэнка: скачкоў тарыфаў ЖКГ для насельніцтва не будзе

Прэзідэнт Беларусі забараніў ураду нават "адчыняць дзверы" энергетыкам, якія хочуць павялічыць тарыфы больш, чым трэба.
Sputnik
МІНСК, 18 сне – Sputnik. Мадэрнізацыя, якая праводзіцца ў сферы энергетыкі, не павінна выліцца ў рост тарыфаў для насельніцтва і прадпрыемстваў, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на другім пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Людзі да гэтага прывыклі. Раней было 5 долараў за год (павышэнне ЖКГ-тарыфаў. - Sputnik), цяпер палова базавай велічыні – 21 рубель. Ніякіх скачкоў тут не будзе", - запэўніў прэзідэнт.
Ён таксама папярэдзіў урад, што "дзверы не адчыняць" энергетыкам, якія прыходзяць і гавораць, што не ўкладваюцца ў сабекошт.
"Вы тут працуеце, каб сабекошт быў ніжэй. Курс вызначаны. У гэтым напрамку будзем дзейнічаць", - рэзюміраваў Лукашэнка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Відэа
Пасланне Лукашэнкі народу і парламенту на УНС – відэа