МІНСК, 19 сне – Sputnik. Андрэй Швед выбраны старшынёй Вярхоўнага суда Беларусі, такое рашэнне было прынята на другім пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт Sputnik.
Раней пасаду старшыні Вярхоўнага суда займаў Валянцін Сукала – з 1997 года.
Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пасада старшыні Вярхоўнага суда няпростая.
"Вялікая заслуга Валянціна Алегавіча, што пры ім удалося першым удалося "ўстаканіць" наш Вярхоўны суд і ён абсалютна не выпаў з гэтай сістэмы, ні з сістэмы ўлады. Цяпер я разумею, што работы будзе шмат, але гэта не той пераломны момант, які мы перажылі", - сказаў прэзідэнт.
Ён удакладніў, што на гэтую пасаду разглядалі шмат кандыдатур, вельмі доўга дыскуціравалі на гэтую тэму.
"Супастаўляючы ўсе за і супраць, прыйшлі да таго, што ў нас ёсць такі чалавек, які таксама сябе належна паводзіў усё сваё жыццё, зарэкамендаваў сябе добра", - дадаў Лукашэнка.
У выніку была названа кандыдатура Андрэя Шведа. Усебеларускі народны сход выбраў генпракурора рэспублікі Андрэя Шведа старшынёй Вярхоўнага суда.
Акрамя таго, на УНС старшынёй Канстытуцыйнага суда быў выбраны Сяргей Сівец. Ад адпаведнай пасады вызвалены Пётр Міклашэвіч.
Андрэй Швед да выбрання на пасаду старшыні Вярхоўнага суда на працягу пяці гадоў узначальваў Генеральную пракуратуру рэспублікі – у верасні 2020 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка асабіста прадставіў супрацоўнікам ведамства іх новага кіраўніка.
За апошнія гады Генпракуратура, у прыватнасці, расследавала шэраг гучных крымінальных спраў у дачыненні да нацысцкіх злачынцаў – карнікаў Хатыні Уладзіміра Катрука і Канстанціна Смоўскага, саўдзельніка фашыстаў Сямёна Серафімовіча. 17 кастрычніка 2025 года вынесены прыгавор па справе яшчэ аднаго карніка – Восіпа Вінніцкага, а 20 лістапада прызнаны вінаватым быў памагаты нацыстаў Аляксандр Ярмольчык. У Вярхоўны суд была перададзена справа яшчэ аднаго абвінавачанага ў генацыдзе беларускага народа – эсэсаўца Ганса Зіглінга.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"