Саміт Еўразійскага эканамічнага саюза прайшоў у нядзелю ў Паўночнай сталіцы Расіі. Адкрыў мерапрыемства расійскі лідар Уладзімір Пуцін.
У парадак дня саміту былі ўключаны два дзясяткі пытанняў. У прыватнасці, прадстаўнікі дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза абмеркавалі фарміраванне агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў, асноўныя напрамкі міжнароднай дзейнасці на будучы год, падыходы да развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з асноўнымі партнёрамі ЕАЭС і шэраг іншых пытанняў.
Сустрэча лідараў краін адбылася ў вузкім і пашыраным саставах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"