Генерал-лейтэнант Сарвараў загінуў пры выбуху бомбы ў Маскве

Следчыя адпрацоўваюць розныя версіі забойства, адна з якіх – арганізацыя злачынства ўкраінскімі спецслужбамі.
Sputnik
МІНСК, 22 сне – Sputnik. Начальнік упраўлення Генштаба Расіі Фаніль Сарвараў загінуў у Маскве ў выніку падрыву аўтамабіля, пра гэта паведамілі ў СК Расіі.
"Па даных следства, раніцай 22 снежня на вуліцы Ясеневай у Маскве было прыведзена ў дзеянне выбуховае прыстасаванне, устаноўленапе пад дном аўтамабіля", - гаворыцца ў паведамленні.
Следчыя органы распачалі крымінальную справу па п. "е" ч. 2 арт. 105 і арт. 222.1 КК РФ (забойства, учыненае агульнанебяспечным спосабам; незаконны абарот выбуховых рэчываў).
Для расследавання справы выдзелены вопытныя следчыя-крыміналісты цэнтральнага апарату. Працягваецца агляд месца здарэння. Дапытваюцца сведкі і відавочцы, вывучаюцца камеры відэаназірання. Плануецца правесці шэраг экспертыз, у тым ліку судова-медыцынскую і выбуховатэхнічную.
Адна з версій, якую разглядае следства, у тым, што забойства арганізавалі ўкраінскія спецслужбы.
"Ход расследавання пастаўлены на кантроль у цэнтральным апараце ведамства", - падкрэслілі ў СК.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
ФСБ прадухіліла тэракт каля будынка гарадской адміністрацыі ў Валгадонску