МІНСК, 29 сне – Sputnik. Мінскае "Дынама" пасля ўпэўненай перамогі на дамашнім лёдзе над маскоўскімі аднаклубнікамі ўзначаліла турнірную табліцу Заходняй канферэнцыі Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе Sputnik.
Напярэдадні на лёдзе "Мінск-Арэны" адбылося чарговае дынамаўскае дэрбі, у якім перамогу зноў атрымалі мінчане з лікам 5:3.
Такім чынам "зубры" зарабілі 55 ачкоў пасля 38 праведзеных у "рэгулярцы" матчаў і занялі лідзіруючую пазіцыю на Захадзе. На другім месцы з 54 ачкамі пасля 40 матчаў размясцілася чарапавецкая "Северсталь", а на трэцім дзеючыя ўладальнікі Кубка Гагарына – "Локомотив". У яраслаўскай каманды таксама 54 ачкі, але былі яны зароблены за 41 матч чэмпіянату.
Што да маскоўскага "Дынама", то сталічная каманда размясцілася на чацвёртым радку – 52 балы пасля 40 гульняў.
На Усходзе сітуацыя склалася наступным чынам: першае месца займае магнітагорскі "Металлург" (60 ачкоў пасля 38 гульняў), другое – омскі "Авангард" (55 ачкоў пасля 39 гульняў), а на трэцім радку размясціўся казанскі "Ак Барс" (54 ачкі пасля 40).
У агульнай табліцы чэмпіянату лідарам стаў "Металлург", які апярэджвае сваіх найбліжэйшых праследавацеляў – мінскае "Дынама" і омскі "Авангард" – на пяць балаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"