Ідэя ўпрыгожваць дрэвы зімой вельмі старажытная, у дахрысціянскія часы яна была звязана з культамі ўрадлівасці і шанавання прыроды ў многіх народаў. Да прыкладу, у старажытных германцаў, кельтаў і славян вечназялёныя дрэвы (ёлка, сасна, піхта) сімвалізавалі вечнае жыццё, бессмяротнасць і абарону ад злых духаў у цёмную, халодную пару года.
Па адной з самых распаўсюджаных версій, традыцыя ставіць у доме упрыгожаную да Каляд ёлку з’явілася ў Германіі ў XVI стагоддзі. Там ёлкі ўпрыгожвалі яблыкамі, вафлямі і ласункамі.
Паступова традыцыю перанялі нямецкія двары і арыстакратыя, а потым і іншыя народы. У Расію звычай трапіў праз нямецкую прынцэсу Аляксандру Фёдараўну ў перыяд царствавання Мікалая I у XIX стагоддзі, і паступова пайшоў у народ, зліўшыся з мясцовымі павер’ямі.
Аздабленне ёлкі да свят – гэта адзін з самых яркіх прыкладаў таго, як старадаўнія звычаі, трансфармуючыся на працягу стагоддзяў, працягваюць жыць і дарыць радасць. Самыя яркія і эфектныя ёлкі свету напярэдадні наступлення Новага 2026 года глядзіце ў падборцы Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"