МІНСК, 30 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні Новага года падпісаў указ, на падставе якога памілаваны 22 чалавекі, паведаміў Telegram-канал "Пул Першага".
Згодна з указам, які падпісаў кіраўнік дзяржавы, 20 чалавек са спіска памілаваных былі асуджаны за экстрэмісцкія злачынствы.
"Сярод памілаваных 15 жанчын і 7 мужчын, у 11 чалавек ёсць непаўналетнія дзеці", - гаворыцца ў паведамленні "Пула Першага".
Удакладняецца, што асуджаныя звярнуліся на імя кіраўніка дзяржавы з хадайніцтвамі аб памілаванні, раскаяліся ў зробленым і прызналі віну.
Кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне аб памілаванні, зыходзячы з гуманітарных меркаванняў і ў інтарэсах сямей, улічваючы станоўчыя характарыстыкі памілаваных.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"