МІНСК, 31 сне – Sputnik. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі прыняло рашэнне ўзмацніць кантроль напярэдадні навагодніх і калядных свят.
У прыватнасці, кантроль узмоцнены як за наяўнасцю тавараў і іх якасцю, так і за цэнамі.
"МАРГ на працягу ўсяго года фіксуе парушэнні заканадаўства аб цэнах і цэнаўтварэнні", - расказалі БелТА ў прэс-службе профільнага ведамства.
Так, паводле апошніх звестак, парушэнні былі выяўлены ў 290 суб’ектаў гаспадарання. Усяго было выдадзена 95 прадпісанняў аб устараненні парушэнняў, а таксама ўжыты меры адміністрацыйнай адказнасці і прафілактычнага характару ў дачыненні да больш як 430 вінаватых асоб.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"