МІНСК, 31 сне – Sputnik. Нацыянальны банк Беларусі аб’явіў канчатковыя вынікі конкурсу на графічны знак беларускага рубля.
Пераможцам конкурсу стаў Васіль Шчабятун, работа якога набрала максімальную сумарную колькасць балаў.
Як распавялі ў Нацбанку, аўтар знака атрымае грашовы прыз у памеры трох тысяч рублёў.
"На падставе конкурснай работы, якая перамагла, будзе зацверджаны канчатковы варыянт новага графічнага знака беларускага рубля", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы рэгулятара.
Як раней паведамлялі ў Нацбанку, анлайн-галасаванне завяршылася 28 лістапада, у ім прынялі ўдзел 22 146 чалавек.
На конкурс па стварэнні знака, які стартаваў у верасні, паступіла больш за 2,7 тыс прапаноў. Ён выбіраўся з улікам вынікаў галасавання і ацэнкі камісіі.
Як растлумачылі ў Нацбанку, сімвал беларускай валюты павінен адлюстроўваць нацыянальную ідэнтычнасць, лёгка ўзнаўляцца і запамінацца, пры гэтым складацца з адной графемы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"