Новы год – 2026

Пуцін павіншаваў Лукашэнку з Новым годам

Расійскі лідар пажадаў свайму беларускаму калегу добрага здароўя, дабрабыту і поспехаў.
Sputnik
МІНСК, 31 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка атрымлівае віншаванні з Новым годам ад замежных лідараў, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У тым ліку ў адрас беларускага лідара прыйшло віншаванне ад расійскага калегі Уладзіміра Пуціна, які пажадаў яму добрага здароўя, дабрабыту і поспехаў у надыходзячым 2026-м.
"Цеснае саюзніцкае ўзаемадзеянне дапамагае Расіі і Беларусі з гонарам пераадольваць любыя цяжкасці, звязаныя з няпростай міжнароднай абстаноўкай", - гаворыцца ў віншаванні.
Пуцін адзначыў, што Масква і Мінск, каардынуючы намаганні ў сферах знешняй палітыкі, абароны і бяспекі, эфектыўна абараняюць свае інтарэсы на сусветнай арэне.
Акрамя таго, паводле яго слоў, ёсць добрая аддача ад рэалізацыі комплексу мер, накіраваных на ўмацаванне навукова-тэхнічнага і фінансава-эканамічнага суверэнітэту дзвюх краін.
Паводле звестак прэс-службы, да прэзідэнета Беларусі ўжо паступілі віншаванні з навагоднімі святамі ад лідараў Кітая, Кыргызстана, Казахстана, Таджыкістана, Азербайджана, Узбекістана, Туркменістана, Кувейта, Ірана, Алжыра, М’янмы, Марока, Егіпта, Палесціны, арганізацый, Іарданіі, ад кіраўніцтва розных міжнародных арганізацый, у тым ліку СНД і АДКБ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Новы год – 2026
Лукашэнка павіншаваў сусветных лідараў з Новым годам