МІНСК, 7 сту – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян з Раством Хрыстовым.
Праваслаўныя хрысціяне 7 студзеня адзначаюць адно з галоўных свят рэлігійнага календара, ва ўсіх беларускіх праваслаўных храмах мінулай ноччу прайшлі ўрачыстыя калядныя службы.
"Калядныя традыцыі, якія нясуць маральныя ідэалы, складаюць неад'емную частку нашай найбагацейшай культурнай і духоўнай спадчыны", - гаворыцца ў віншаванні кіраўніка дзяржавы.
Паводле яго слоў, традыцыі Раства ўмацоўваюць сувязь пакаленняў, дапамагаюць будаваць будучыню Беларусі на прынцыпах міру і згоды.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў вернікам, якія гэтымі днямі адзначаюць Раство Хрыстова, здзяйснення жаданняў.
"Няхай шчасце і дабрабыт спадарожнічаюць вам і вашым блізкім, а непаўторная атмасфера гэтага дня дапамагае ў рэалізацыі намечаных планаў і бескарыслівых імкненняў", - гаворыцца ў віншаванні прэзідэнта.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"