МІНСК, 8 сту – Sputniк. Спецпадраздзяленні МУС Беларусі правераць на гатоўнасць да супрацьдзеяння дыверсійна-разведвальным групам, паведаміў міністр унутраных спраў краіны Іван Кубракоў журналістам у чацвер.
Гэтую заяву ён зрабіў па выніках даклада кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку аб аператыўнай абстаноўцы ў краіне. Таксама міністр паведаміў прэзідэнту аб праверцы ўнутраных войск і некаторых падраздзяленняў органаў унутраных спраў, якая пачалася сёння раніцай, перадае БелТА.
"Мы праверым гатоўнасць да дзеянняў як тэхнікі, так і асабовага складу… Праводзіцца праверка спецпадраздзяленняў на гатоўнасць да супрацьдзеяння дыверсійна-разведвальным групам", - сказаў міністр прадстаўнікам СМІ.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што "ніякай надзвычайнай сітуацыі няма" - праверка з’яўляецца запланаваным мерапрыемствам.
"Усе падраздзяленні любога сілавога блока павінны быць у пастаяннай гатоўнасці. Аб гэтым і прэзідэнт наш гаварыў раней", - растлумачыў кіраўнік МУС.
У тым ліку, удакладніў міністр, правяраецца і гатоўнасць спецпадраздзяленняў унутраных войск, створаных на працягу апошніх двух гадоў.
Па выніках праверкі будзе праведзены "разбор" і прыняты дадатковыя меры, дадаў Іван Кубракоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"