МІНСК, 9 сту – Sputnik. За мінулыя суткі электразабеспячэнне парушалася ў 251 населеным пункце краіны, аб гэтым паведамілі ў прэс-службе "Мінэнерга".
"Было абясточана 997 трансфарматарных падстанцый, 30 ферм, 6 кацельняў", - гаворыцца ў паведамленні.
Адключэнні фіксуюцца ў асноўным у Мінскай, Віцебскай і Гомельскай абласцях.
Паводле звестак ведамства, моцны снегапад, які абрынуўся на краіны, а таксама завіруха і шквалісты вецер з парывамі днём да 15-20 м/с, а ноччу месцамі – да 24 м/с, прывялі да падзення дрэў і ветак на лініі электраперадачы і іх абрыву.
Найбольш пацярпелі з-за непагадзі Полацкі, Маладзечанскі, Слуцкі, Мінскі, Рэчыцкі і Жлобінскі раёны.
Для ўстаранення наступстваў цыклону задзейнічана 76 аварыйных брыгад і 69 адзінак спецыяльнай тэхнікі.
Паводле даных на 7:00 пятніцы работы па аднаўленні энергазабеспячэння працягваюцца ў 44 населеных пунктах.
У ведамстве нагадалі, што сёння ў Беларусі захоўваюцца складаныя ўмовы надвор’я. Днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагназіруецца моцны снег і парывісты вецер да 15-20 м/с. На дарогах магчымы снежныя заносы.
"Энергазабеспячальныя арганізацыі ва ўзаемадзеянні са службамі МНС, мясцовымі органамі ўлады вядуць бесперапынны маніторынг метэаралагічнай абстаноўкі", - падкрэслілі ў прэс-службе.
Для максімальна хуткага ўстаранення тэхналагічных парушэнняў, якія ўзнікаюць ва ўмовах непагадзі, мабілізаваны неабходныя сілы і сродкі. Адзначаецца, што энергетыкі працуюць кругласутачна.
Таксама арганізаваны штаб для кантролю сітуацыі і прыняцця дадатковых мер для больш хуткага аднаўлення электразабеспячэння.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"