МІНСК, 12 сту – Sputnik. Арганізацыі энергазабеспячэння пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці, паведамляе Мінэнерга Беларусі.
"У сувязі з рэзкім пахаладаннем узмоцнены кантроль за работай аб’ектаў электрасеткавага комплексу", - падкрэслілі ў ведамстве.
Асаблівая ўвага надаецца таксама абсталяванню падстанцый. Энергетыкі падрыхтавалі і рэзервовыя крыніцы электразабеспячэння. Калі адбудуцца нейкія аварыі або парушэнні ў рабоце, іх гатовы ліквідаваць 673 брыгады, у якія ўваходзяць прыкладна 2,5 тыс чалавек.
"Яны ўкамплектаваны неабходнымі сродкамі аховы, інструментамі, спецтэхнікай", - запэўнілі ў Мінэнерга.
Акрамя таго, прыняты меры і для таго, каб у дамах было цёпла. Павышана тэмпература ў цепласетках краіны. Ідзе пастаянны маніторынг за работай цеплавых сетак, павялічана колькасць іх абходаў. Энергетыкі пастаянна ўзаемадзейнічаю з МНС, мясцовымі органамі ўлады, службамі Белгідрамета.
Раней паведамлялася, што ў Беларусі пасля моцных снегападаў надыходзяць халады. Сіноптыкі не выключаюць, што могуць быць нават 30-градусныя маразы. Прычына – прыход халодных арктычных паветраных мас.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"