Новы год – 2026

Коні вакол нас: мастацтва, міф і сучаснасць – фота

Муралы, ледзяныя скульптуры, карціны, петрагліфы і старажытныя барэльефы – сімвал 2026 года вачамі дзеячаў мастацтва па ўсім свеце.
Sputnik
Коні станавіліся аб’ектам мастацтва са старажытных часоў – наскальныя малюнкі з выявай сцэн палявання вершнікаў ёсць у многіх краінах свету. Коні прысутнічаюць і ў шматлікіх міфах – як памочнікі багоў, так і ў выглядзе містычных істот.
Шматлікія мастакі адлюстроўвалі коней як у батальных, так і мірных сцэнах, у тым ліку як сімвалы ўлады. У цяперашнія ж часы конь у мастацтве ў асноўным азначае нястрымны бег часу.
1 / 14

Упрыгожаная галоўная навагодняя ёлка на набярэжнай каля цэнтра сям’і "Казан" у Казані.

2 / 14

Конная статуя Ангелы Меркель, якая была "надрукавана" на 3d-прынтары і пастаўлена ў кастрычніку 2021 года ў Баварыі. Аднак убачыць статую зараз можна толькі на фота – яна прастаяла менш за два гады і павалілася. Стваральнік "коннай Меркель", нямецкі скульптар Вільгельм Кох адзначыў, што матэрыял, з якога была "надрукавана" статуя, аказаўся непрыдатным для выкарыстання на адкрытым паветры.

3 / 14

Статуя келпі ў шатландскім Эдынбургу. Келпі – міфічны вадзяны дух у абліччы каня. Паводле шатландскіх міфаў, келпі прапануюць людзям пракаціцца на іх, а затым зацягваюць на дно.

4 / 14

Статуя каня, выкананая са шкловалакна, на выставе ў калумбійскай Багаце. Выставу арганізаваў фонд, які дапамагае сіротам і ўдовам калумбійскіх паліцэйскіх.

5 / 14

Знакамітыя петрагліфы ў нацыянальным парку амерыканскага штата Юта. Наскальны малюнак адлюстроўвае сцэну палявання.

6 / 14

Ледзяныя скульптуры дзікіх коней, выкананыя мангольскім скульптарам Базарсадам Байарсаікханам. Работа скульптара заняла другое месца на міжнародным фестывалі ў Хельсінкі (Фінляндыя).

7 / 14

Гіганцкая галава каня ў адным з рэстаранаў у Пекіне.

8 / 14

Мурал у гонар Омскага іпадрома мастака Піліпа Дульмачэнкі з Санкт Пецярбурга на фасадзе аднаго з жылых дамоў, намаляваны ў рамках міжнароднага арт-фестывалю "Омск, ты просто космос!" у Омску.

9 / 14

Акцёры польскага тэатра падчас паказу шоу "Дон Кіхот" на тэатральным фестывалі ў Кракаве.

10 / 14

Наведвальнікі на адкрыцці флагманскай крамы "ЦДМ Игрушки" ў "Центральном Детском Магазине на Лубянке" ў Маскве.

11 / 14

Мурал, на якім намаляваны чыстакроўныя верхавыя коні, на сцяне гоначнага трэка ў канадскім Таронта.

12 / 14

Карціна фламандскага мастака Антаніса ван Дэйка "Андалузскі конь" на аўкцыёне Christie’s. Андалузскі конь з’яўляецца самай знакамітай з іспанскіх парод як ідэальная для вышэйшай школы верхавой язды.

13 / 14

Барэльеф у іранскім Макшэ-Рустаме, які паказвае трыумф персідскага цара Шапура I над рымскім імператарам Валяр’янам. Шапур I разам са сваім войскам разбіў рымскія легіёны і ўзяў у палон імператара.

14 / 14

Экспанат кірмашу сучаснага мастацтва Art Russia у Гасціным двары ў Маскве.

Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"