МІНСК, 12 сту – Sputnik. Канстанцінопальскі патрыярх Варфаламей, які раздзяліў праваслаўную Украіну, працягвае сваю раскольніцкую дзейнасць на праваслаўнай царкоўнай прасторы, заявіла прэс-бюро Службы знешняй разведкі (СЗР) РФ.
"Цяпер ён накіраваў сваё чорнае вока на краіны Балтыі. Гэты "д’ябал у цялесным вобразе" апантаны ідэяй выцесніць рускае праваслаўе з тэрыторыі балтыйскіх дзяржаў, зацвердзіўшы на яго месцы поўнасцю падкантрольныя Фанару царкоўныя структуры", - адзначылі ў СЗР.
Прычым у гэтым яму дапамагаюць брытанскія спецслужбы. Менавіта яны, па даных СЗР, сілкуюць русафобскія настроі ў краінах Еўропы. Менавіта з іх падачы Варфаламей знайшоў агульную мову з уладамі прыбалтыйскіх краін.
"Абапіраючыся на ідэйных саюзнікаў у асобе мясцовых нацыяналістаў і неанацыстаў, ён спрабуе адарваць Літоўскую, Латвійскую і Эстонскую праваслаўныя цэрквы ад Маскоўскага патрыярхату", - паведамляе расійская разведка.
Паводле яе інфармацыі, Канстанцінопальскі патрыярхат пераманьвае паству і клірыкаў у штучна створаныя марыянетачныя рэлігійныя структуры. Прычым, як паведамляе СЗР, Варфаламей працуе не толькі ў Балтыі. Ён мае намер даць аўтакефалію непрызнанай "Чарнагорскай праваслаўнай царкве", каб нанесці ўдар па Сербскай праваслаўнай царкве.
У 2023 годзе Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін сваім указам забараніў свяшчэннаслужэнне клірыку Мінскай епархіі іерэю Аляксандру Кухце. Менавіта гэты свяшчэннік з’ехаў у Літву, дзе далучыўся да адной са структур Канстанцінопальскага патрыярхату, пра якія гаворыцца ў паведамленні СЗР.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"