Больш за 500 снегапрыбіральных машын задзейнічаны ў Беларусі ў аўторак

Арганізацыі ЖКГ пастаянна вядуць маніторынг вуліц і тратуараў, каб аператыўнага спланаваць дзеянні па расчыстцы снегу.
Sputnik
МІНСК, 13 сту – Sputnik. Камунальныя службы працягваюць кругласутачна працаваць на расчыстцы снегу па ўсёй краіне, паведамляе Міністэрства ЖКГ Беларусі.
"ЖКГ праводзіць пастаянны маніторынг стану вуліц, пешаходных шляхоў, двароў для аператыўнага планавання мерапрыемстваў па расчыстцы снегу", - запэўнілі ў міністэрстве.
Мінулай ноччу і раніцай у краіне задзейнічаны 547 снегапрыбіральных машын.
"Для расчысткі снегу была дадаткова прыцягнута 391 адзінка спецтэхнікі і больш за 700 работнікаў іншых арганізацый", - дадалі ў ведамстве.
У цэлым работнікі ЖКГ вывелі на вуліцы больш за адну тысячу адзінак спецыяльнай тэхнікі, у тым ліку 253 раскідальнікі пяску і солі. Задзейнічана больш за 3,9 тыс. работнікаў сферы ЖКГ.
Па прагнозах, у аўторак па краіне месцамі магчымы невялікія снегапады. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра: ад –7 да –13°С, па ўсходзе – да –15°С. У Мінску будзе воблачна з праясненнямі. Імавернасць ападкаў 60-70% (невялікі снег).
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Энергетыкі перайшлі ў рэжым павышанай гатоўнасці з-за пахаладання