МЗС РФ не рэкамендуе расіянам ездзіць у Малдову

У апошні час улады рэспублікі ўсё часцей дыскрымінуюць і неабгрунтавана прыгнятаюць грамадзян Расіі.
Sputnik
МІНСК, 16 сту – Sputnik. Міністэрства замежных спраў Расіі настойліва рэкамендуе расійскім грамадзянам па магчымасці ўстрымлівацца ад паездак у Малдову, заявіла знешнепалітычнае ведамства РФ.

"У Маскве працягваюць фіксаваць шматлікія факты дыскрымінацыі, неабгрунтаванага прыгнёту і неналежнага абыходжання з расійскімі грамадзянамі, якія ўязджаюць у Рэспубліку Малдова, з боку прадстаўнікоў малдаўскіх улад", - сказана ў заяве.

Напырклад, па прылёце ў кішынёўскі аэрапорт грамадзяне РФ рэгулярна падвяргаюцца зневажальнаму надгляду і праверцы.
"Нярэдкія выпадкі шматгадзіннага чакання ў транзітнай зоне без забеспячэння элементарных бытавых умоў і магчымасці сувязі са знешнім светам. Былі прыклады, калі расійскія грамадзяне праводзілі ў аэрапорце больш за двое сутак", - расказалі ў МЗС.
Нярэдка такія выпадкі заканчваліся тым, што расіянам адмаўлялі ва ўездзе пад надуманымі падставамі. Больш за тое, улады Малдовы пачалі практыкаваць прымусовае затрыманне на мяжы і крымінальнае праследаванне без прадстаўлення пераканаўчых доказаў.
Праблемы ўзнікаюць не толькі пасля прыбыцця ў краіну, але і пры вылеце з Кішынёва. Надгляд штучна зацягваюць, і пасажыры спазняюцца на рэйсы. Пры гэтым малдаўскі бок не забяспечвае допуск да грамадзян РФ супрацоўнікаў расійскага пасольства. Запыты дыпламатаў ігнаруюцца, і консульская падтрымка стала амаль немагчымай.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Гуцул: самае страшнае – быць асуджаным без віны