МІНСК, 20 сту – Sputnik. Паўночнаатлантычны альянс (НАТА) адчувае глыбокі крызіс, у самой арганізацыі ідуць размовы аб магчымым закрыцці блока, заявіў міністр замежных Сяргей Лаўроў на вялікай прэс-канферэнцыі ў аўторак.
"НАТА, АБСЕ – гэта еўра-атлантычныя структуры, …яны адчуваюць на сабе глыбокі крызіс гэтага самога НАТА, у якім цяпер ідуць размовы аж да таго, ці не час яго закрываць, таму што адна краіна НАТА збіраецца нападаць на іншую краіну НАТА", - сказаў Лаўроў.
Паводле яго слоў, еўра-атлантычная канцэпцыя, якая павінна гарантаваць бяспеку і супрацоўніцтва, сябе ўжо дыскрэдытавала, у тым ліку і намерамі аб уцягванні Украіны ў НАТА.
"Гэта значыць ізноў дыскусіі аб тым, каб ствараць нейкую канструкцыю супраць Расійскай Федэрацыі", - адзначыў кіраўнік МЗС Расіі.
Лаўроў выказаў упэўненасць, што нават сітуацыя з Грэнландыяй, пра якую марыць прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, не паслужыць аб’яднаўчым фактарам у НАТА.
"Грэнландыя – гэта відавочны прыклад, які ва ўсіх на вуснах, і вакол якога развіваюцца такія дыскусіі, што ўвогуле цяжка было ўявіць, што такое магло адбывацца раней, уключаючы перспектывы захавання НАТА ў якасці адзінага заходняга ваенна-палітычнага блока", - сказаў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства.
Расія, паводле яго слоў, зыходзіць з таго, што заходнія краіны ў кантэксце Грэнландыі хочуць паміж сабой размаўляць па паняццях, "гэта іх выбар, гэта іх права".
Лаўроў падкрэсліў, што Расія будзе весці справы са сваімі партнёрамі, з бакамі сусветнай большасці, якія зацікаўлены размаўляць з Масквой на прынцыпах раўнапраўя.
На вялікай прэс-канферэнцыі ў аўторак Лаўроў таксама канстатаваў, што заявы еўрапейскіх лідараў і генеральнага сакратара НАТА Марка Рутэ сведчаць аб сур’ёзнай падрыхтоўцы Альянсу да вайны супраць Расіі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"