МІНСК, 24 сту – Sputnik. Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі падлічыў ураджайнасць у гаспадарках усіх катэгорый краіны за 2025 год, паведамілі ў прэс-службе Белстата.
"Агульная пасяўная плошча сельскагаспадарчых культур у 2025 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый (…) склала 5 785,8 тыс га", - гаворыцца ў паведамленні на сайце ведамства.
Адзначаецца, што больш за 90% ад агульнай пасяўной плошчы прыпадала на сельгасарганізацыі, 3,6% склалі фермерскія гаспадаркі, 3,9% – гаспадаркі грамадзян. Большая частка пасяўных плошчаў у рэспубліцы была адведзена пад кармавыя культуры (43,4%), а таксама збожжавыя і зернебабовыя культуры (41,6%). Астатнюю частку займалі тэхнічныя культуры, бульба і іншая агародніна.
У Белстаце расказалі, што ў гаспадарках усіх катэгорый намалот склаў 9,1 млн тон збожжа. Першае месца ў рэспубліцы па аб’ёмах вытворчасці заняла Мінская вобласць – у рэгіёне намалочана 2,2 млн тон збожжа, што складае 24,2% ад агульнага аб’ёму.
Адносна рапсу ў Белстаце паведамілі, што яго валавы збор склаў 910,3 тыс тон.
Бульбы ў 2025 годзе было накапана 3 млн тон, з улікам усіх катэгорый гаспадарак, заявілі ў камітэце.
Цукровыя буракі прадэманстравалі адзін з самых высокіх паказчыкаў па ўраджайнасці – 538 ц/га, у 2025 годзе іх валавы збор склаў 5,9 млн тон.
У Белстаце таксама прывялі даныя па ўраджайнасці льновалакна: яго ў папярэднім годзе выпусцілі 58,3 тыс тон пры зборы з аднаго гектара 12,3 ц.
"Агародніны сабрана 2,7 млн тон пры сярэдняй ураджайнасці 289 цэнтнераў з аднаго гектара", - паведамілі ў камітэце.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"