Мінабароны пачало праверку ва Узброеных сілах

Міністр растлумачыў, што праверка па лініі Мінабароны і па распараджэнні прэзідэнта – гэта два розныя мерапрыемствы.
Sputnik
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Праверка баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей пачалася ва Узброеных сілах Беларусі, паведаміў кіраўнік Мінабароны Віктар Хрэнін у панядзелак.
"Сёння мы пачынаем праверку боегатоўнасці воінскіх часцей і падраздзяленняў Узброеных сіл. Гэта праверка будзе мець комплексны характар ​​з паэтапным нарошчваннем як асабовага складу, так і колькасці воінскіх часцей і падраздзяленняў", - сказаў міністр.
Паводле яго слоў, яе асаблівасцю будзе тое, што ў рамках падрыхтоўкі ваеннанавучанага рэзерву для УС – гэта планавае мерапрыемства, а для воінскіх часцей і падраздзяленняў, якія правяраюцца, – пазапланавае і раптоўнае.
Мэта праверкі – ацаніць гатоўнасць і здольнасць асабовага складу выконваць задачы па прызначэнні: пачынаючы ад прызыву ваеннаабавязаных, да зняцця з захоўвання зброі, ваеннай і спецтэхнікі, правядзення баявога зладжвання і падрыхтоўкі выхаду ў прызначаныя раёны.
Пры гэтым асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца адпрацоўцы пытанняў маскіроўкі і процідзеяння беспілотнікам.
Паводле даных Хрэніна, на завяршальным этапе плануецца правесці комплекснае вучэнне, каб адпрацаваць новыя формы і спосабы абарончых і наступальных дзеянняў з шырокім выкарыстаннем БПЛА і РЭБ.
Міністр таксама растлумачыў, што дадзеная праверка і тая, якая праводзцца з 16 студзеня па распараджэнні прэзідэнта – гэта мерапрыемствы, якія вядуцца паралельна і не звязаны паміж сабой.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Раптоўная праверка Узброеных сіл Беларусі: як гэта працуе