МІНСК, 26 сту – Sputnik. Крымінальную справу па абвінавачанні эсэсаўца Ганса Ойгена Зіглінга ў генацыдзе беларускага народа пачаў разглядаць Вярхоўны суд Беларусі, перадае карэспандэнт Sputnik.
Нацыста Зіглінга (1912 – 1978) судзяць пасмяротна за злачынствы, прадугледжаныя арт. 127 "Генацыд" Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Крымінальную справу па абвінавачанні эсэсаўца Ганса Ойгена Зіглінга разглядаюць у Вярхоўным судзе
© Sputnik / Тамара Беляева
Справа слухаецца ў адкрытым судовым пасяджэнні з удзелам дзяржаўнага абвінаваўцы і абаронцы. Суд асвятляюць шматлікія СМІ, у зале суда таксама ў якасці слухачоў знаходзяцца прадстаўнікі юрыдычнага корпуса краіны.
Як вынікае з матэрыялаў крымінальнай справы, Зіглінг узначальваў з моманту дыслакацыі на акупіраванай тэрыторыі БССР украінскую паліцэйскую роту, а са снежня 1942 года – створаны на яе базе 57-ы батальён ахоўнай паліцыі, выконваў злачынныя загады вышэйстаячага кіраўніцтва нацысцкай Германіі.
Эсэсавец абвінавачваецца ў тым, што пазбавіў жыцця 1 706 чалавек, якія былі расстраляны ці павешаны.
Выдзеленая ў асобную вытворчасць справа Зіглінга налічвае 22 тамы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"