МІНСК, 27 сту – Sputnik. Сілавікі затрымалі траіх расіян, якія планавалі тэракт на чыгунцы, пра гэта паведамілі ў Цэнтры грамадскіх сувязей (ЦГС) ФСБ Расіі.
Адзначаецца, што дзяўчына і два яе браты мелі намер здзейсніць падпал аб’екта транспартнай інфраструктуры па заданні ўкраінскіх спецслужбаў.
Па даных ведамства, фігуранты 1979, 1981 і 1984 гадоў нараджэння ўстанавілі кантакт з супрацоўнікам спецслужбаў Украіны ў месенджары Telegram. Ініцыятарам кантакту была дзяўчына, потым яна прыцягнула да выканання задання братоў.
Ад куратара яны атрымалі заданне на правядзенне тэракта.
Затрыманыя паведамілі, што павінны былі сфатаграфаваць рэлейныя шафы на чыгунцы ў Екацярынбургу па адпраўленых каардынатах, і адну з іх трэба было падпаліць.
Распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 30, ч. 2 арт. 205 КК РФ (падрыхтоўка да тэрарыстычнага акта) КК РФ. Фігурантам пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.
Злачынцы ўзяты пад варту.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"