Фота

БелАЗ і навінка верталётабудавання: экспанаты выставы НАІС – фота

Больш за дзвесце кампаній з Расіі, Беларусі і Кітая прадэманстравалі свае тэхналогіі і распрацоўкі на выставе ў Маскве. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik самыя знакавыя экспанаты выставы НАІС і ДРОНТЭХ.
Sputnik
На выставе НАІC быў упершыню паказаны лёгкі верталёт Мі-34М1, які закліканы заняць нішу замежных вінтакрылых машын гэтага класа. Асноўнае назначэнне Мі34М1 – перавозка пасажыраў, маніторынг і навучанне пілотаў.
Шырока прадстаўлены на выставе і беспілотныя апараты не толькі ваеннага, але і грамадзянскага назначэння. Вытворцы таксама прывезлі на выставу комплексы для барацьбы з дронамі і супрацьдронавыя стрэльбы.
Беларускія прадпрыемствы таксама ўдзельнічаюць у выставе – у прыватнасці на стэндзе БелАЗа прэзентаваны мадэлі аэрадромных цягачоў.
Выстава НАІС і ДРОНТЭХ працуе ў "Крокус-Экспо" 4-5 лютага.
1 / 12

Лёгкі шматмэтавы верталёт з адным рухавіком Мі-34М1

2 / 12

Кабіна верталёта Мі-34М1.

3 / 12

Комплекс процідзеяння БПЛА Радар IQ.

4 / 12

Стэнд "БелАЗа".

5 / 12

Стэнд канцэрна "Калашников".

6 / 12

Універсальны беспілотны электрычны верталёт Альфа-Е з грузапад’ёмнасцю да 7 кг на стэндзе канцэрна "Калашников".

7 / 12

Наведвальнік трымае квадракоптар DJI.

8 / 12

Шырокафарматны каліматорны індыкатар – індыкатар на лабавым шкле (ІЛС), распрацаваны Раменскім прыборабудаўнічым канструктарскім бюро.

9 / 12

Дроны "Пиранья".

10 / 12

Супрацьдронавая стрэльба.

11 / 12

Плакат з выявай расійскага сярэднемагістральнага самалёта Ту-214.

12 / 12

Праца авіясімулятара.

Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"