Відэа

"Алмаз" ратуе афіцэра: беларусы ўдзельнічаюць у спаборніцтвах SWAT – відэа

Адзін з этапаў міжнародных спаборніцтваў UAE SWAT Challenge, якія праходзяць у Дубаі, прадугледжвае "ратаванне афіцэра". Як беларускія спецназаўцы паказалі сябе на этапе – глядзіце на відэа.
Sputnik
У этапе ўдзельнічае каманда з пяці чалавек – чатырох штурмавікоў і аднаго снайпера, зазначае прэс-служба МУС Беларусі. Для таго, каб выратаваць "параненага" афіцэра, неабходна пераадолець паласу перашкод.
Акрамя таго, штурмавікам неабходна падчас выканання задання паразіць шэраг цэлей на агнявых рубяжах пад прыкрыццём снайпера.
UAE SWAT Challenge праходзяць ужо сёмы раз, сёлета ў іх удзельнічаюць 109 каманд з 48 краін.
Праграмай спаборніцтваў прадугледжана пяць комплексных іспытаў: на прафесійнае майстэрства, фізпадрыхтоўку і зладжанасць дзеянняў. Чэмпіён UAE SWAT Challenge вызначыцца па суме набраных балаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"