МІНСК, 11 лют – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін узнагародзіў медалём ордэна "За заслуги перед Отечеством" I ступені намесніка галоўнага рэдактара медыягрупы "Россия сегодня" Андрэя Благадыранку.
Дакумент аб узнагароджанні размешчаны на сайце афіцыйнага апублікавання прававой інфармацыі Расіі.
"За заслугі ў галіне СМІ і шматгадовую добрасумленную працу ўзнагародзіць медалём ордэна "За заслуги перед Отечеством" I ступені Благадыранку Андрэя Аляксандравіча – намесніка галоўнага рэдактара – дырэктара дырэкцыі федэральнага дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства "Международное информационное агентство "Россия сегодня"", горад Масква", - сказана ў дакуменце.
Медаль ордэна "За заслуги перед Отечеством" I ступені з’яўляецца дзяржаўнай узнагародай Расіі, якую ўручаюць за высокія дасягненні ў прамысловасці, навуцы, культуры, адукацыі, ахове здароўя, спорце або значны ўклад у абарону Айчыны.
Узнагарода ўяўляе сабой круглы сярэбраны медаль з пазалотай. На вонкавым баку ёсць выява знака ордэна, на адваротнай – дэвіз "Польза, честь и слава", дата "1994" і лаўровая галіна.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"