Фота

Выстава "Адукацыя і кар’ера-2026" адкрылася ў Мінску – фота

Абітурыенты могуць пагаварыць з прадстаўнікамі ВНУ, каледжаў і выбраць упадабаную ўстанову, прафарыентацыйны форум будзе працаваць па 15 лютага. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як адкрывалася выстава.
Sputnik
Выстава "Адукацыя і кар’ера-2026" урачыста адкрылася ў Мінску ў чацвер, перадае карэспандэнт Sрutnik. Выстава пачала сваю працу ў 10:00 чацвярга на прасторнай выставачнай пляцоўцы ў "Рамонку" на праспекце Пераможцаў. Яна выклікае вялікую цікавасць у абітурыентаў і выпускнікоў ВНУ. Справа ў тым, што на пляцоўцы можна дамовіцца аб стажыроўцы з патэнцыяльнымі раблотадаўцамі, яны тут таксама прадстаўлены.
Першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Бахановіч адзначыў ва ўрачыстай прамове важнасць прафарыентацыйнай выстаўкі.
"Яна, па сутнасці, пачынае падрыхтоўку ўступнай кампаніі года, менавіта зараз выпускнікі школы, абітурыенты нашых ВНУ і каледжаў робяць выбар сваёй будучай прафесійнай дзейнасці", - сказаў Бахановіч.
Паводле яго слоў, вельмі важна, каб гэты выбар быў свядомым, для гэтага трэба зразумець, чым чалавек хоча займацца. Намеснік міністра падкрэсліў, што для гэтага ў краіне праводзіцца шэраг мерапрыемстваў: працуюць профільныя класы, праводзяць дні адчыненых дзвярэй у ВНУ і каледжах, экскурсіі на прадпрыемствы.
Першы намеснік міністра лічыць галоўнай задачай форуму ў Мінску – зацікавіць абітурыентаў і дапамагчы выбраць справу ўсяго свайго жыцця.
"На працягу чатырох дзён будуць арганізаваны прэзентацыі, адкрытыя дыялогі, інтэрактыўныя заняткі, майстар-класы і многае іншае. Абітурыенты і бацькі змогуць атрымаць паўнацэнныя кансультацыі аб магчымасцях навучання, даведацца пра ўсе нюансы ўступнай кампаніі", - дадаў ён.
Усяго зарэгістравана на выставе больш за 170 удзельнікаў – гэта вышэйшыя навучальныя ўстановы, каледжы, ліцэі, інстытуты паслядыпломнай адукацыі, адукацыйныя цэнтры, школы па вывучэнні замежных моў, работадаўцы.
Удзел у выставе бяруць найбуйнейшыя інстытуты і каледжы Беларусі: БДУ, БДТУ, БДУІР, БДМУ і многія іншыя. Сярод ВНУ РФ прадстаўлены, у тым ліку, РТУ МІРЭА, Прыволжскі даследчы медуніверсітэт, Расійскі біятэхналагічны ўніверсітэт, Ульянаўскі інстытут грамадзянскай авіяцыі імя галоўнага маршала авіяцыі Б.П. Бугаева.
Форум будзе працаваць з 12 па 14 лютага з 10:00 да 18:00. У нядзелю выстава будзе адкрыта з 10:00 да 16:00. У параўнанні з 2025-м яна будзе ісці на адзін дзень даўжэй. У мінулым годзе выставу за тры дні наведалі звыш 18 тыс чалавек.
1 / 20
2 / 20
3 / 20
4 / 20
5 / 20
6 / 20
7 / 20
8 / 20
9 / 20
10 / 20
11 / 20
12 / 20
13 / 20
14 / 20
15 / 20
16 / 20
17 / 20
18 / 20
19 / 20
20 / 20
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"