Юныя спартсмены прадставілі ўсе вобласці краіны і горад Мінск. Арганізатары спаборніцтваў зрабілі сапраўдны "алімпійскі" сюрпрыз для шматлікіх балельшчыкаў і ўдзельнікаў – урачыстую цырымонію адкрыцця фінальных спаборніцтваў распачала Алімпійская чэмпіёнка Ірына Лешчанка, якая пажадала юным удзельнікам спаборніцтваў не баяцца прайграць.
"Бо яшчэ горш было б не паспрабаваць", - сказала яна.
Сярод удзельнікаў спаборніцтваў дачка алімпійскіх чэмпіёнаў па біятлоне Дар’і Домрачавай і Уле-Эйнара Б'ёрндалена – Ксенія. Знакамітая чэмпіёнка прыйшла падтрымаць дачку на старце. Ксенія адстралялася чыста і прыйшла да фінішу чацвёртай.
Сярод суддзяў, якія працавалі на спаборніцтвах – заслужаны майстар спорту, першы беларускі чэмпіён свету па біятлоне Вячаслаў Талкачоў, які адзначыў высокі ўзровень правядзення спаборніцтваў "Снежны снайпер", належны ўзровень удзельнікаў, але падкрэсліў, што юным біятланістам яшчэ трэба папрацаваць над тэхнікай.
У нядзелю 15 лютага спартыўнае свята ў Раўбічах працягнецца – юныя біятланісты будуць спаборнічаць у мас-старце і змешаных эстафетах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"