Урачыстая цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да помніка воінам-інтэрнацыяналістам, якія загінулі ў Афганістане, прайшла на Востраве Мужнасці і Смутку ў Мінску.
Аддаць даніну загінулым прыйшлі ветэраны вайны ў Афганістане, прадстаунікі ўлады, грамадскіх аб’яднанняў, сваякі загінулых, школьнікі і студэнты.
Вянкі і кветкі да падножжа помніка ўсклалі дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, міністр абароны Віктар Хрэнін, кіраўнік МУС Іван Кубракоў, старшыня Дзяржпагранкамітэта Канстанцін Моластаў, члены ўрада, кіраўнікі сілавога блока, дэпутаты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, студэнты і школьнікі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"